белорусская фотография
энциклопедия

WackoZnyata: АжаниццаНеЖурыцца ...

Home Page | Изменения | НовыеКомментарии | Пользователи | Регистрация | Вход:  Пароль:  

Ажанiцца – не журыцца


персональная выставка фотографий
фотограф: Медведев Павел?
7 мая (18–00) – 30 июня 2010 года
Литературный музей Максима Богдановича, г.Минск, ул.М.Богдановича, 7А



Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Музей старажытнабеларускай культуры
Вясельны салон «Мірэй»
Фатограф Павел Мядзведзеў
прадстаўляюць
мастацка-дакументальную фотавыставу
«Ажанiцца – не журыцца»


Уступ маладых людзей у шлюб – цудоўнае свята для ўсіх, напоўненае светлым радасным настроем, добрым гумарам, цёплымі эмоцыямі. Кожны жадае зрабіць гэты дзень незабываемым і чароўным. Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае апынуцца ў чароўнай атмасферы вяселля, узгадаць светлыя эмоцыі і падзяліцца цудоўнымі ўражаннямі.


Максім Багдановіч з`яўляецца адным з самых любімых беларускіх паэтаў. Родную мову яму давялося вывучаць па кнігах, газетах, па слоўніку беларускай мовы Івана Насовіча. Значны ўплыў на будучага паэта аказалі беларускія казкі і песні, якія ён чуў ад сваіх цётак у дзяцінстве. І потым, ужо будучы прызнаным беларускім пісьменнікам, Максім Багдановіч звярнуўся да напісання твораў у беларускім народным стылі. Адным з такіх твораў стала вершаваная казка «Мушка-зелянушка і камарык − насаты тварык», упершыню апублікаваная ў газеце «Наша Ніва» 7 мая 1915 года. Матыў казкі – няўдалая жаніцьба камара − пачэрпаны Багдановічам з народных песень.


У падзагалоўку да паэмы «Мушка-зелянушка і камарык − насаты тварык» аўтар адзначаў: «Вельмі жаласная гісторыя, выкладзеная згодна з праўдай беларускім вершам». Сапраўды, паэма ўсімі сваімі ідэйна-эстэтычнымі вартасцямі арганічна звязана з народнымі творамі, але ў той жа час гэта зусім арыгінальны і самабытны мастацкі твор: ён носіць яскравы адбітак характэрных своеасаблівасцей творчай індывідуальнасці паэта.
Цэнтральнае месца ў паэме займае апісанне вяселля, і гэта – асноўны матыў выстаўкі. Акрамя дакументальных матэрыялаў, што тычацца паэмы, на выставе прадстаўлены традыцыйныя беларускія вясельныя строі з Музея старажытнабеларускай культуры, сучасныя вясельныя сукенкі, прадстаўленыя салонам «Мірэй», вясельныя фотаздымкі ХХ стагоддзя і сучасныя вясельныя фотаздымкі маладога таленавітага фатографа Паўла Мядзведзева?.



отзывы и обсуждение на форуме


<<<назад


 
Файлов нет. [Показать файлы/форму]
Комментариев нет. [Показать комментарии/форму]