белорусская фотография
энциклопедия

WackoZnyata: ДжонКунстадтэр ...

Home Page | Изменения | НовыеКомментарии | Пользователи | Регистрация | Вход:  Пароль:  

Выставка Джона Кунстадтэра


выставка фотографий и презентация книги
фотограф: Джон Кунстадтэр
15 января – 14 февраля 2010 года
Музей Янки Купалы, ул.Я.Купалы, 4, г.Минск


“У гэтых вершасказах — увесь народ”
У літаратурным музэі Янкі Купалы ў Менску 15 студзеня адбылася прэзэнтацыя кнігі «здумак» Рыгора Барадуліна «Навошта» і фотавыставы былога амэрыканскага дыплямата Джона Кунстадтэра, чые здымкі аздабляюць вершасказы народнага паэта Беларусі. Да выданьня кнігі спрычыніўся бард Алесь Камоцкі і кампанія «Будзьма».


«Радзіма там, дзе начуе душа», — адно з выказваньняў Рыгора Барадуліна з кнігі «Навошта». Частка душы Джона Кунстадтэра — намесьніка амэрыканскага амбасадара ў Беларусі у пачатку 2000-х гадоў, мяркуючы па гэтай выставе, ня толькі ў Чыкага, дзе ён стала жыве па выхадзе на пэнсію, але і на беларускім Палесьсі, якое наведаў пад уражаньнем твораў Уладзімера Караткевіча. «Я закахаўся ў вашу краіну», — прызнаўся Джон Кунстадтэр на прэзэнтацыі кнігі «Навошта». Ці цяжка яму было здымаць ў Беларусі, для якой ён быў, паводле самога фотамайстра, як" іншаплянэцянін«?


Аўтар вершасказаў Рыгор Барадулін паводле стану здароўя ня змог удзельнічаць ў прэзэнтацыі і кнігу «Навошта» за абодвух яе творцаў падпісваў Джон Кунстадтэр. Але Рыгор Барадулін быў з прысутнымі у іх прамовах, ў кнізе, прычым ня толькі як аўтар радкоў. «Незабытыя не старэюць» — пра каго гэта сказаў народны паэт? У кнізе болей за 50 партрэтаў беларусаў, сярод якіх і сам Рыгор Барадулін.


источник



отзывы и обсуждение на форуме


<<<назад


 
Файлов нет. [Показать файлы/форму]
Комментариев нет. [Показать комментарии/форму]