белорусская фотография
энциклопедия

WackoZnyata: ФотовыставкаФотоассорти ...

Home Page | Изменения | НовыеКомментарии | Пользователи | Регистрация | Вход:  Пароль:  

Фотаасарці


персональная выставка фотографии
фотограф: Купревич Наталия?
1 июля 2010 года
НФК «Мiнск», г. Мiнск, ул. Казлова, д. 2



Наталія Купрэвіч нарадзілася ў Мінску. Па адукацыі – інжынер. Працавала на розных пасадах ў праектнай арганізацыі, Нацыянальнай акадэміі навук, сістэме органаў дзяржкіравання, займалася выкладчыцкай дзейнасцю.


Апублікавала больш за 45 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў па пытаннях прыкладных батанічных даследаванняў, раслінных рэсурсаў, розных аспектаў аховы прыроды і лясной гаспадаркі.


Па знаку задыяка – Леў, які падтрымлівае сілай свайго эга агонь фантазіі і ўяўлення, творчасці і натхнення.


Сярод шматлікіх захапленняў – тэатр, музыка, выяўленчае мастацтва, краязнаўства, вандраванні, настольны тэніс, плаванне, шахматы, стральба, рыбалка, сабакі.


Аматарскай фатаграфіяй займаюся з 1970 г. Перавагу аддаю стылю класічнага рэалізму, здымкам пейзажаў. Улюбёныя аб'екты здымак: мора, неба, сонца, лес.


Працы апублікаваныя ў шэрагу выданняў. Персанальныя выставы праводзіліся ў Мінску ў 2004 г. («Адлюстраванне», Мастацкая галерэя Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці) і ў 2005 г. («О, любоў мая, Беларусь!», галерэя “Славутыя майстры” у Траецкім прадмесці).


Чарговая выстава «Фотаасарці» прадстаўляе на суд членаў фотаклуба «Мінск» своеасаблівы зрэз творчых уменняў у аналагавай і лічбавай фатаграфіі ў розных жанрах: пейзажу, нацюрморта, рэпартажу (фота сіці, «драйв»), «фэнтэзі» і інш.


Большасць прац выкананыя падчас экскурсій, вандровак, службовых камандзіровак, шпацыраў па родным горадзе і яго наваколлі. У аб'ектыў патрапіла ўсё, што чымсьці прыцягнула ўвагу фатографа: незвычайны сюжэт, гульня святла і колера на розных паверхнях, забаўныя сцэнкі гарадскога жыцця.


Жадаю прыемнага прагляду і з падзякай прыму Вашы заўвагі і парады.



отзывы и обсуждение на форуме


<<<назад


 
Файлов нет. [Показать файлы/форму]
Комментариев нет. [Показать комментарии/форму]