белорусская фотография
энциклопедия

WackoZnyata: ФотовыставкаHairpower ...

Home Page | Изменения | НовыеКомментарии | Пользователи | Регистрация | Вход:  Пароль:  

Hairpower


персональная выставка фотограифй
фотограф: Маарит Мурка
28 апреля – 17 мая 2010 года
Галерея современного искусства «Ў», г.Минск, пр.Независимости, 37А



28 красавіка Маарыт Мурка адкрывае сваю экспазіцыю «Hairpower» у галерэі «Ў». У гэтай экспазіцыі Мурка працуе з матывам астрыжанага валосся і з адпаведнымі культурнымі кодамі і значэннямі. У больш шырокім кантэксце тое тычыцца межаў інтымнасці чалавечага цела і магчымай абразы, звязанай з пераадоленнем гэтых межаў, а таксама міфаў і табу, якія агортваюць гэтую тэму ў культуры чалавецтва. Валасы як частка памежнай зоны цела звязаны з «Я» чалавека, яго / яе самапавагай і тонкай лініяй паміж ім і светам, на якой жывуць асобныя магічныя вераванні, табу і культурныя рытуалы.


Мурка больш глыбока разглядае некалькі матываў, наўпрост звязаных з астрыжанымі валасамі. У межах экспазіцыі аўтар выкарыстоўвае stills, змаляваныя з культавага нямога кіно «Пакуты Жанны д’Арк» (1928), дзе ў адной сцэне валасы гераіні былі астрыжаныя перад смяротным пакараннем. Абразанне валасоў — гэта акт, праз які ахвяра гвалтоўна страчвае сваю асобу, гэта матыў прыніжэння, які можна знайсці ў некаторых культурах, і ён выкарыстоўваецца нават сёння, напрыклад, ва ўзброеных сілах, дзе рытуальнае значэнне гэтага дзеяння хаваецца пад практычнымі матывамі. У метадалагічным значэнні прымусовае абразанне валасоў можа быць разгледжана як пазбаўленне ахвяры жыццяздольнасці.


Другі матыў, звязаны з валоссем і выкарыстаны ў экспазіцыі, прыходзіць з асабістага досведу мастачкі і раскрывае інтымнасць акту, а таксама датклівасць і безабароннасць ахвяры. Глядач бачыць відэа пра тое, як мастачка астрыгае валасы сваіх маці і бацькі. Тут стрыжка валосся выступае ў ролі дыялогу паміж людзьмі, цялеснага рытуалу, дзе давер і блізкасць становяцца важнымі для абодвух бакоў. Традыцыя членаў сям’і мастачкі астрыгаць адно аднаму валасы перадаецца ўжо праз шмат пакаленняў. І гэта не прымхі, а натуральнае нежаданне дазваляць чужому кранаць твае валасы. Мурка кажа, што эмацыйная атмасфера, якая ствараецца падчас гэтага рытуалу, — добры індыкатар цесных сваяцкіх стасункаў, магчымасць стаць яшчэ бліжэйшымі. Мастачка мяркуе, што рытуал догляду цела, якое належыць да асабістай сферы чалавека, сёння ператвораны ў частку індустрыі прыгажосці, а гэта раскрывае абыякавасць сучасных людзей да блізкіх сваякоў.


Таксама відэапраект разам з карцінамі і інсталяцыямі паказвае аб’ектыўнае значэнне валосся: валасы — гэта важны і непазбежны сігнал сексуальнасці і прывабнасці, частка індывідуальнасці і бяспекі «Я» асобы, але яны страцяць гэтае значэнне, як толькі будуць аддзеленыя ад цела. Астрыжаныя валасы стануць проста смеццем, але і надалей будуць носьбітам інфармацыі, што дае магчымасць іх выкарыстання ў чорнай магіі.


Маарыт Мурка з 2003 года выстаўляецца з фотарэалістычнымі працамі, а таксама відэа і інсталяцыямі. Тэмы для выставаў Мурка знаходзіць у падзеях свайго асабістага жыцця ці душэўных перажываннях, звязаных з імі. Для таго каб больш рэалістычна раскрыць тэму, яна фізічна перажывае яе і затым выяўляе гэта ў сваіх працах. Прычына яе поспеху — у стварэнні моцных зрокавых вобразаў, якія прымушаюць цябе глядзець на іх зноў і зноў.



отзывы и обсуждение на форуме


<<<назад


 
Файлов нет. [Показать файлы/форму]
Комментариев нет. [Показать комментарии/форму]