белорусская фотография
энциклопедия

WackoZnyata: ФотовыставкаПобач ...

Home Page | Изменения | НовыеКомментарии | Пользователи | Регистрация | Вход:  Пароль:  

Побач


персональная выставка фотогарфий
фотограф: Цеханович Альберт?
24 февраля (18–00) – 20 марта 2009
музей-галерея «Мир Фото», г.Минск, ул. Притыцкого, 10 (ст. метро «Пушкинская»)
Прысвячаецца Льву Дашкевiчу


У 1999 годзе, пры абмяркаваннi складу выстаў да фестываля мастацкай фатаграфii “Cутокi”, Надзея Саўчанка паказала мне некалькi фотаздымкаў Льва Дашкевiча. Гэта былі невялiкiя па памеры (прыблiзна 11 на 16 см) кантактныя адбiткi, наклееныя на паспарту. Здымкi былi з этнаграфiчнай экспедыцыi 1923 года па Мiнскай вобласцi. Адзiны з iх, партрэт вяскоговага жыхара з Сяргеевiчаў чымсьцi адразу прывабiў мяне. Астатнiя фатаграфii былi таксама цiкавыя, але зноў i зноў мне хацелася ўбачыць той партрэт. I хаця ён не адрознiваўся тэхнiкай i кампазiцыяй ад iншых, усё ж нешта было ў iм асабiстае, загадкавае… Цi гэта было ў постацi, цi ў твары, не ведаю… А можа гэта было ў вачах, у стане душы, у ясным позiрку, як працягнутая рука…


Праз два гады, у лютым 2001 года, я вырашыў праехаць па месцах экспедыцыi 1923 года ў Чэрвенскім i Уздзенскім раёнах. З аднаго боку было цiкава ўбачыць тыя ж мясцiны амаль праз 80 год. З другога боку, хоць гэта побач з Мiнскам, там я нiколi не быў. Апроч таго, я люблю вандраваць. А яшчэ я марыў знайсцi сляды той экспедыцыi.


Спачатку я хацеў праз партрэт, жанравыя фотаздымкi i пейзажы тых самых мясцiн зрабiць паралелi тых i гэтых часоў. Але не знайшоў нi хаты амерыканца ў вёсцы Даўгiнiчы, нi яе рэштак, нi месца, дзе яна стаяла (на здымке Льва Дашкевiча яна была толькi адбудаванай, таму, меркаваў я, магла захавацца). Мясцовыя жыхары хату з фатаграфii не памяталi… “Тады многiя ездзiлi на заробкi ў Амерыку, а калi вярталiся, будавалi новыя хаты”. Не знайшоў я i ветрака ў Хатлянах… Не знайшоў…


Не! Знайшоў. Але не прадбачаныя паралелi i запланаваныя сляды, а цудоўных людзей. З iмi я пазнаёмiўся, адшукваючы сляды экспедыцыi Льва Дашкевiча.
I, дзякуючы Хатлянскаму краязнаўцу Мiхаiлу Канстанцiнавiчу Лазару, сляды я ўбачыў, даўнейшыя, сляды шляхоў з Варагаў у Грэкi, з паганства ў хрысцiянства. I яшчэ я ўбачыў, што той таямнiчы стан душы не знiк, ён побач.
Альберт Цэхановiч


Асноўныя фатаграфiчныя праекты:
“К себе” 1997–2004
“Кола часу” 1986–2008
Дадзеная выстава з΄яўляецца другой часткай цыкла фатаграфiй “КОЛА ЧАСУ”, першая частка якога была паказана ў лютым 2008 года ў галерэi “Нова”.
Працяг будзе.



<<назад



 
Файлов нет. [Показать файлы/форму]
Комментариев нет. [Показать комментарии/форму]