белорусская фотография
энциклопедия

WackoZnyata: ЯнБулгак ...

Home Page | Изменения | НовыеКомментарии | Пользователи | Регистрация | Вход:  Пароль:  

Ян Булгак

<< назад

/ 1876–1950 /
Родился недалеко от Лиды, учился в Вильно, затем в Кракове. Фотографическая судьба его тоже начиналась на Беларуси, когда он работал учителем в Минской губернии и фотографировал окружающие его в жизни образы реальности — его считают ярким представителем краеведческой фотографии. В Варшаве он стал основателем польского союза художников- фотографов, там приобрел известность.


Адзін з найлепшых фатографаў нашага краю – Ян Булгак нарадзіўся на Навагрудчыне ў в.Асташын. Да 1912 г. жыў у вёсцы Перасека Мінскага павета. Вывучаў філалогію ў Кракаве. У 1912 г. заснаваў у Вільні атэлье фатаграфіі, а з 1919 г. пачаў кіраваць фатаграфічнай лабараторыяй пры факультэце прыгожага мастацтва Віленскага ўніверсытэта імя Стэфана Баторыя. Быў заснавальнікам Польскага і Віленскага фотаклубаў, звязу польскіх мастакоў-фатографаў, польскага фатаграфічнага таварыства. Удзельнічаў у 174 міжнародных выставах. Напісаў шмат прац па тэхніцы і эстэтыцы фатаграфіі, а таксама па краязнаўчай фатаграфіі. Заснаваў майстроўню, мэтай якой была фотафіксацыя помнікаў архітэктуры Вільні. У ягоным доме на плацы Э. Ажэшкі захоўвалася калекцыя з 10 тысяч фотаздымкаў, з іх каля 6 тысяч – Вільні і Віленшчыны. Калекцыя амаль што цалкам згарэла ў 1944 г. З 1945 г. жыве ў Варшаве, дзе, пры дапамозе дырэктара Народнага музэю Станіслава Лорэнца, адчыняецца першая пасляваенная выстава Яна Булгака «Варшава. 1945 г. у выявах Яна Булгака». Памёр у Варшаве.
На Беларусі ў вёсцы Варонча, што на Навагрудчыне, каля касцёла Св. Ганны знаходзяцца 4 магілы продкаў Яна Булгака.


Ян Булгак «Замок в Мире» (перевод с польского – Валерий Ведренко)



Ян Булгак
    • Булгак Ян // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 329.
    • Булгак Ян // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 2. С. 124.
    • Булгак Ян // Беларусь : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 134.
    • Булгак Ян // Этнаграфія Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 1989. С. 92.
    • Булгак Ян // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 513.
    • Булгак Ян // Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкалегія : А.А. Воінаў [і інш.]. Мінск, 1993. С. 578.
    • Булгак Ян // Фотография : энциклопедический справочник / [редакционная коллегия : П.И. Бояров и др.]. Минск, 1992. С. 38.
    • Булгак, Ян Край дзіцячых гадоў / Ян Булгак ; [укладальнік і аўтар уступнага артыкула Т.Г. Вяршыцкая ; пераклад з польскай мовы Т.Г. Вяршыцкай ; пераклад вершаў з польскай мовы С.І. Законнікава ; аўтар каментарыяў, подпісаў да фотаздымкаў, бібліяграфіі, артыкула «Жыццё і творчасць Яна Булгака» І.Б. Кухарская]. – Мінск : Беларусь, 2004. – 415 с. : фат.
    • Булгак, Ян Вандроўкі фатографа : Віленскі краявід (фрагменты) / Ян Булгак ; пераклад з польскай мовы Вацлава Арэшкі // Культура. 2001. 13–19 кастр. (№ 39/40). С. 14.
    • Кошур, С. У якім Асташыне нарадзіўся Ян Булгак? / Святлана Кошур // Культура. 2004. 11–17 верас. (№ 37). С. 14.
    Пра месца нараджэння майстра.
    • Зайцава, Т. З гісторыі нацыянальнай фатаграфіі : Ян Булгак у Беларусі / Тамара Зайцава // Гісторыя. Культуралогія. Мастацтвазнаўства : матэрыялы III Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый», 1 сесія – 21–25 мая, 2 сесія – 4–7 снежня, Мінск, 2000 г. / [рэдакцыйная калегія : Віталь Скалабан (галоўны рэдактар) і інш.]. Мінск, 2001. С. 218–220.
    • Кухарска, Я. Ян Брунан Булгак (1876–1950) – забыты мастак Наваградзкае зямлі / Ялянта Кухарска ; пераклад з польскае мовы Натальлі Пятровіч // Спадчына. 2002. № 2/3. С. 143–158.
    • Нікітчанка, С. Сяйво простых вобразаў : [Ян Булгак] / Сяргей Нікітчанка // Беларуская думка. 2005. № 4. С. 129–134.
    • Парфянок, У. Ян Булгак, легенда трох краін / Уладзімір Парфянок // Мастацтва. 2001. № 9. С. 37–44 : фат.
    • Казюля, Я. Дарогамі Яна Булгака / Яўген Казюля // Голас Радзімы. 2000. 13 снеж. (№ 50). С. 5 ; 20 снеж. (№ 51). С. 5.
    • Шунейка, Я. Непатапляльная каравела / Яўген Шунейка // Мастацтва. 2001. № 2. С. 35–39.
    Пра творчае сяброўства Я. Булгака і мастака Ф. Рушчыца.
    • Зайцава, Т. Ян Булгак, вандроўны святлапісец / Тамара Зайцава // Мастацтва. 1998. № 12. С. 48–53.
    Пра калекцыю работ фатографа ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
    • Харак, А. Шыракагляды Булгака / Аляксей Харак. Тэрыторыя і фатограф : вопыт Яна Булгака : пераклад з рускай мовы / Нэлі Бекус // Мастацтва. 1999. № 7. С. 18–22.


Ян Булгак

 
Один файл. [Показать файлы/форму]
Комментариев нет. [Показать комментарии/форму]