белорусская фотография
энциклопедия

WackoZnyata: ЯнБулгак ...

Home Page | Изменения | НовыеКомментарии | Пользователи | Регистрация | Вход:  Пароль:  
Это старая версия ЯнБулгак за 2007-09-13 00:18:08..

Ян Булгак

/ 1876–1950 /
Родился недалеко от Лиды, учился в Вильно, затем в Кракове. Фотографическая судьба его тоже начиналась на Беларуси, когдая он работал учителем в Минской губернии и фотографировал окружающие его в жизни образы реальности — его считают ярким представителем краеведческой фотографии. В Варшаве он стал основателем польского союза художников- фотографов, там приобрел известность.


Адзін з найлепшых фатографаў нашага краю – Ян Булгак нарадзіўся на Навагрудчыне ў в.Асташын. Да 1912 г. жыў у вёсцы Перасека Мінскага павета. Вывучаў філалогію ў Кракаве. У 1912 г. заснаваў у Вільні атэлье фатаграфіі, а з 1919 г. пачаў кіраваць фатаграфічнай лабараторыяй пры факультэце прыгожага мастацтва Віленскага ўніверсытэта імя Стэфана Баторыя. Быў заснавальнікам Польскага і Віленскага фотаклубаў, звязу польскіх мастакоў-фатографаў, польскага фатаграфічнага таварыства. Удзельнічаў у 174 міжнародных выставах. Напісаў шмат прац па тэхніцы і эстэтыцы фатаграфіі, а таксама па краязнаўчай фатаграфіі. Заснаваў майстроўню, мэтай якой была фотафіксацыя помнікаў архітэктуры Вільні. У ягоным доме на плацы Э. Ажэшкі захоўвалася калекцыя з 10 тысяч фотаздымкаў, з іх каля 6 тысяч – Вільні і Віленшчыны. Калекцыя амаль што цалкам згарэла ў 1944 г. З 1945 г. жыве ў Варшаве, дзе, пры дапамозе дырэктара Народнага музэю Станіслава Лорэнца, адчыняецца першая пасляваенная выстава Яна Булгака «Варшава. 1945 г. у выявах Яна Булгака». Памёр у Варшаве.
На Беларусі ў вёсцы Варонча, што на Навагрудчыне, каля касцёла Св. Ганны знаходзяцца 4 магілы продкаў Яна Булгака.




 
Файлов нет. [Показать файлы/форму]
Комментариев нет. [Показать комментарии/форму]