белорусская фотография
энциклопедия

WackoZnyata: ЛюстэркаМiнулага ...

Home Page | Изменения | НовыеКомментарии | Пользователи | Регистрация | Вход:  Пароль:  

Люстэрка Мiнулага

1 декабря 2009 года -10 апреля 2010 года
Гродненский государственный историко-археологический музей, Старый замок, г.Гродно


На выставке представлены коллекционные экспонаты, как из области технического оснащения фотографии, так и старинные фотографии из собраний гродненских коллекционеров.
Экспозиция выставки сделана с большим уважением к истории фотографии и наполнена полезнами сведениями о развитии фотографического творчества в городе Гродно.
Музей-галерея «Мир Фото» предоставил более, чем 10 экспонатов из своего фонда для этой неожиданной и очень приятной выставки. «Люстерка мiнулага» будет работать 4 месяца, до 10 апреля 2010 года.
Пожелаем ей всяческих успехов.


Юрий Васильев


Официальный пресс-релиз выставки


Сённяшняе жыццё цяжка ўявіць без фатаграфіі, якая патрапіла ва ўсе сферы чалавечай дзейнасці. Гледзячы на фотаздымак мы ўзнаўляем у памяці вобразы блізкіх людзей, важныя жыццёвыя падзеі, прыемныя ўспаміны.


Вынаходніцтва фатаграфіі цесна звязана з імёнамі французаў Нісефора Ньепса, Луі Дагера і англічаніна Вільяма Талбата. Апошняму належыць вынаходніцтва негатыўна-пазітыўнага працэсу. Ньепс адкрыў спосаб замацавання аптычнай выявы ў камеры-абскуры, а Дагер пры дапамозе светлавога промня атрымаў устойлівую выяву на срэбнай пласціне. Але слава вынаходніка фатаграфіі дасталася Дагеру. 7 студзеня 1839 года сакратар Парыжскай Акадэміі навук Дамінік Франсуа Араго паведаміў аб вынаходніцтве мастаком Луі Дагерам першага практычнага спосаба фатаграфавання, якое атрымала назву дагератыпіі. Гэты даклад і вызначыў дзень нараджэння фатаграфіі.


Да свайго 170-гадовага юбілею сусветная фатаграфія прайшла вялікі і складаны шлях бесперапыннага развіцця і ўдасканалення. Пры гэтым у арганічнай сувязі развіваліся ўсе бакі фатаграфіі – фотаматэрыялы і фізіка-хімічныя працэсы, здымачная фотатэхніка, жанры і творчыя прыёмы.
Вынаходніцтва фатаграфіі ў ХІХ ст. дазволіла атрымаць выяву з большай дакладнасцю, чым гэта рабіў мастак. Фотапартрэт – самы распаўсюджаны жанр фатаграфіі, бо кожны чалавек, які браў у рукі фотаапарат рабіў здымкі сваіх блізкіх і сяброў. Пасля ўкаранення французскім фатографам А.Дыздэры ў пачатку 1850-х гадоў стандартных памераў фотапартрэтаў, мода на фотапартрэт ахапіла грамадства. З'явілася вялікая колькасць фатаграфічных атэлье, дзе кожны жадаючы мог захаваць свой вобраз для нашчадкаў. Фотапартрэт стаў летапісам сям'і.


У Беларусі фотамайстэрні з'яўляюцца ў 1860-х гадах. У тыя часы нашыя землі ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі, дзе фатаграфія атрымала вельмі паэтычнае імя – святлапіс, ці іншымі словамі, маляванне святлом. У Гродне першае вядомае нам фотаатэлье было адчынена ў 1860-х гадах і належала Іллі Штуману. Сярод гродзенскіх фатаграфічных майстроў нам вядомыя такія імёны як Зэльман Карасік, Лейба Гельгор, Мікалай Рубінштэйн, Іван Садоўскі, Луцыян Казлоўскі і шмат іншых. Многія з іх пачалі працаваць у часы Расійскай імперыі і працягвалі сваю дзейнасць у міжваенны час, калі Гродна быў павятовым горадам Польскай рэспублікі.
На выстаўцы «Люстэрка мінулага», якая прапануецца Вашай увазе, можна пазнаёміцца з фотапартрэтамі, зробленымі ў гродзенскіх фотамайстэрнях у 1860–1930-х гадах, а таксама з фотатэхнікай 1900–1930-х гадоў, завітаць у прыёмны пакой і ў здымачныя павільёны артыстычнага фотаатэлье.


Выстаўка з'яўляецца сумесным праектам Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, музея-галерэі «Мир фото» (г.Мінск), Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі і прыватных калекцыянераў: Фелікса Варашыльскага, Алеся Госцева, Аляксандра Сявенкі, Аляксандра Рымарчука і Яна Лялевіча.


Госцеў Алесь Пятровіч – гісторык, краязнаўца, выкладчык. Працуе захавальнікам музея гісторыі педагогікі Гродзеншчыны ў ліцэі №1. Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут, працаваў на вытворчым аб'яднанні «Азот», пазней метадыстам ліцэя №1 г. Гродна. З'яўляецца сааўтарам некалькіх кніг па гісторыі Гродна., мае шэраг навукова-метадычных распрацовак у галіне краязнаўства.
Варашыльскі Фелікс – урач кардыёанестэзіёлаг. Жыве і працуе ў Германіі. Паходзіць з сям'і патомных гродзенцаў, якія пасля вайны пераехалі ў Польшчу. Скончыў Варшаўскую Медыцынскую Акадэмію. Упершыню прыехаў у Гродна ў 2000 годзе і, зачараваны яго прыгажосцю, вырашыў бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй горада. Гэта падштурхнула яго да збірання калекцыі гродзенскіх паштовак і фотаздымкаў.
Рымарчук Аляксандр Сяргеевіч – паходзіць з сям'і, якая на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў жыла на Новым Свеце ў Гродне. Скончыў Гродзенскае вучылішча фізічнай культуры, затым Ленінградскі інстытут фізічнай культуры. Працаваў у Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце.
Сявенка Аляксандр Віктаравіч – намеснік па ідэалагічнай рабоце начальніка ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхнічны універсітэт, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт і камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі. Займаецца зборам прадметаў па ваеннай гісторыі і гісторыі краю.
Лялевіч Ян – гісторык, краязнаўца. Скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Збірае разнастайныя прадметы, звязаныя з гісторыяй Гродзеншчыны.


Спадзяемся, што выстаўка «Люстэрка мінулага» раскрые таямніцы старых фотаздымкаў, кожны з якіх можа сказаць болей чым тысячы слоў.



отзывы и обсуждение на форуме


<< назад


 
Файлов нет. [Показать файлы/форму]
Комментариев нет. [Показать комментарии/форму]