белорусская фотография
энциклопедия

WackoZnyata: ПатаемнаеЖыццё ...

Home Page | Изменения | НовыеКомментарии | Пользователи | Регистрация | Вход:  Пароль:  

Патаемнае Жыццё


персональная выставка фотографий
фотограф: Ленкевич Андрей
28 мая (15–00) – 1 августа 2010 года
Институт Гёте, г.Минск, ул.В.Хоружей 25/3, 4й этаж


Выстава «Патаемнае жыццё» аб'ядноўвае фатаграфіі з 2-х серый: «Паганства» і «Беларускае Партфоліо», якія адлюстроўваюць моманты «не для фотааб'ектыва».


Мы раптам робімся сведкамі сакральных абрадаў, якія многія лічылі памерлымі. Да гэтых падзей для пасвячоных звычайна не маюць доступа людзі з камерамі, ды і ўвогуле ніякія чужыя. Тым, што мы можам назіраць за гэтымі інтымнымі момантамі жыцця, мы абавязаны бясконцай далікатнасці і паважнасці фатографа, дзякуючы якой і акдрываюцца перад ім яго персанажы.


Такім жа чынам доўгага заваявання даверу патрабуе і іншы закрыты свет – свет вайсковых навучальных устаноў, казармаў і вучэбных стрэльбішчаў. На першы погляд, тое, што там адбываецца, адкрыта любому воку і нават вельмі рада гэтаму напаказ – аднак якое патаемнае жыццё тлее пад уніформай, што запаўняе будні, а не бравурныя святы захопленых вайсковай рамантыкай маладзёнаў? Раптам памежнік становіцца галавой сям'і. А вайсковая гульня «Зарніца» больш нікога не застрашыць, а, наадварот, мільгне сваім іншым – абсурдным і нават гумарыстычным – бокам…


Акрамя фотаздымкаў, на выставе будуць дэманстравацца відэаработы Андрэя Лянкевіча «Пакінутая вёска» і «Язычніцкія святы», а таксама скрыпт яго новага фотаальбома «Паганства», які неўзабаве выйдзе з друку.


Выстава стане уступным аккордам да ўрачыстай праграмы, якая працягнецца ўвесь дзень і завершыцца канцэртам рок-гурта «FOTOS» з Германіі і беларускіх ды-джэяў.


Дадатковая інфармацыя: 8 017 237 71 19



отзывы и обсуждение на форуме


<<<назад


 
Файлов нет. [Показать файлы/форму]
Комментариев нет. [Показать комментарии/форму]