белорусская фотография
энциклопедия

WackoZnyata: СтарыАльбом ...

Home Page | Изменения | НовыеКомментарии | Пользователи | Регистрация | Вход:  Пароль:  

Фота са старога альбома


выставка фотографий
4 марта – 1 апреля 2010 года
галерея НФК «Мiнск», ул.Козлова, д.2


З часоў Дагера і Ньепса фатаграфія арганічна ўвайшла ў шматлікія сферы дзейнасці чалавека ад мікраміра да космасу. Алеж галоўнай і нязменнай задачай фатаграфіі было і застаецца яе ўнікальная магчымасць фіксаваць гісторыю і культуру народаў. І, безумоўна, не ў апошнюю чаргу робіць гэта праз фатаграфіі чалавека.


Выстава «Фота са старога альбома» не прэтэндуе на сур’езнае даследванне, але дае магчымасць зазірнуць у гістарычна невялічкі адрэзак часу, абмежаваны другой паловай ХІХ і першай паловай ХХ стагоддзяў. Зацікаўлены глядач знойдзе на выставе цікавы этнаграфічны матэрыал: як выглядалі нашы продкі сто гадоў назад, як апраналіся, як ставіліся да самаго працэсу фатаграфавання.


Экспазіцыя дае уяўленне аб развіцці фатаграфіі ў Беларусі і за яе межамі, аб культуры фатаграфічнага рамяства, аб людзях, якія рабілі візуальную гісторыю. Сярод іх браты Берманы, Я.Діжбак, З.Заблуд, М.Зубей, О.Дзеречынскі, А.Кантаровіч, М.Наппельбаум, І.Метар, І.Салавейчык, І.Хановіч, Л.Эпштейн і шмат іншых фатографаў. У сваей большасці яны былі сапраўднымі майстрамі сваей справы, што адпаведна, выклікала паважлівыя адносіны да іх з боку грамадзтва.


Прадстаўленая гледачам экспазіцыя – гэта і даніна той традыцыі, якая існавала на працягу ўсей гістрыі фатаграфіі – традыцыя сямейных альбомаў. Менавіта дзякаючы ім захаваліся да нашых дзен здымкі, прадстаўленыя на выставе. Хачу выказать шчырую ўдзячнасць усім, хто падтрымаў выставачны праект. Свае сяменыя альбомы і калекцыі адкрылі глядачам Марына Бацюкова, Аляксей Брагін?, Віктар Бутра, Юрый Васільеў, Яўген Казюля, Віктар Паршын?, Дзяніс Раманюк?, Ірына Руткевіч?, Віктар Суглоб, Алена Шаліма, Наталля Яўмененка?.


Куратар выставы – Яўген Казюля.
Камп’ютэрнае забеспячэнне: Уладзімір Паўлаў?, Алена Шаліма



отзывы и обсуждение на форуме


<<<назад


 
Файлов нет. [Показать файлы/форму]
Комментариев нет. [Показать комментарии/форму]