белорусская фотография
энциклопедия

WackoZnyata: ЗиновийШагельман ...

Home Page | Изменения | НовыеКомментарии | Пользователи | Регистрация | Вход:  Пароль:  

Шагельман Зиновий

г.Могилёв
(1940–1999)
Врач, детский хирург.
Фотохудожник АФИАП.
Участник бесчисленного количества фотовыставок по всему миру, имевший более 15 килограмм (да-да килограмм) медалей.


Публикации

Права на погляд. З.Шегельман
Час няўмольны. Ён ляціць, іншы раз не пакідаючы следу ў нашай памяці. Спыніся, імгненне! Стань вечнасцю! У мастацтве гэта магчыма.



Сельская девочка


Наведвальнікі выстаўкі мастацкай фатаграфіі «Пераадоленне» члена абласнога фотаклуба «Магілёў» Зіновія Шэгельмана яшчэ раз у гэтым пераканаліся. Тут каля 150 работ – вынік дзесяцігадовай творчасці аўтара. З дзесяткаў, соцень імгненняў мастак выбірае толькі адно, якое з’яўляецца квінтэсенцыяй стану, настрою.
Нараджаецца вобраз. Вобразнасць – адна з характэрных рыс творчасці Шэгельмана. Вельмі часта фатаграфію разглядаюць толькі як фактычнае адлюстраванне рэчаіснасці. Але не трэба забываць, што мастацкая фатаграфія – гэта не толькі праламленне свету праз аб’ектыў фотаапарата, але самае галоўнае – праламленне праз душу і думкі майстра. Ён мае права на свой светапогляд, права выстаўляць на суд гледача вобраз свайго ўспрыняцця.



Елена


Суб’ектыўны аб’ектыў Шэгельмана паказвае нам самыя розныя фрагменты рэальнасці. І ўжо наша права згаджацца з ім або не, разважць над яго работамі, вырашаць, наколькі ён сугучны нашаму светаадчуванню. Гэта лепш, чым апынуцца ў ролі герояў вядомай байкі Міхалкова, незадаволеных карцінай мастака толькі таму, што там няма імі любімага агарода або жалудоў.



Праздник


Мне падабецца ў Шэгельмана тое, што ўсе дзесяць год пасля яго апошняй персанальнай выстаўкі ў Магілёве ён быў верны сабе, свайму творчаму крэда. Гэта адзінства знешняй прыгажосці і ўнутранага зместу фатаграфіі. Асабліва цудоўныя яго пейзажы – сапраўднае свята святла. «Вясна ў Чэбаксарах», «Лістапад», «Сельская раніца», «Куток старой Рыгі», «Жнівень». Работы з серыі «Раніца на Бярэзіне» экспанаваліся на многіх савецкіх і замежных выстаўках, маюць вялікую колькасць узнагарод. Аб’ектыў фотамастака пільна ўглядаецца ў жыцце. Тут і жаночы партрэт і жанравыя сцэнкі, і аголенае цела, і прадметны свет. Пры такім шматтэм’і аўтар захоўвае свой почырк, лірызм. У яго фатаграфіях – завершанасць кампазіцыі, выразнасць малюнка. Пра высокае майстэрства аўтара сведчыць і прысвоенае яму званне мастака Міжнароднай федэрацыі творчай фатаграфіі пры ЮНЕСКА. У Беларусі такі тытул маюць Валерый Федарэнка і Павел Цішкоўскі з Магілёва, на жаль, памёршы. У творчым арсенале Зіновія Шэгельмана – удзел у 500 савецкіх і замежных выстаўках і салонах.


Крынiца: І. Савосіна Магілеўская праўда №31 (14 лютага 1990 г.)


Электронная версия материала: Могилевский фотопортал



<< назад


 
Много файлов (3). [Показать файлы/форму]
Комментариев нет. [Показать комментарии/форму]