белорусская фотография
энциклопедия

WackoZnyata: бегПаЛязе ...

Home Page | Изменения | НовыеКомментарии | Пользователи | Регистрация | Вход:  Пароль:  

Бег па лязе брытвы



персанальная выставва фатаграфiй
фатограф: Батвіннік Мікалай?
18 сакавіка (19–00) – 31 сакавіка 2011 года
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», г.Мiнск, Мiнск, пр-т Незалежнасцi 37а


Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» і кампанія velcom прадстаўляюць персанальную фотавыставу Мікалая Батвінніка «Бег па лязе брытвы».


«Добра заўсёды мець пры сабе румяны. Можа здарыцца так, што пры абуджэнні ад сну выгляд у самурая будзе несамавіты. Тады варта злёгку нарумяніць твар», — сцвярджае адно з правілаў кнігі «Кодэкс Самураяў». Няма румянаў — пагаліся. І калі першая парада даволі спрэчная ў дачыненні да сучасных мужчын, то другая — звыклая практыка для большасці з іх. Кожны юнак імкнецца выявіць сваю маскуліннасць як мага раней пры дапамозе бацькавай брытвы ці станка для галення.


Для пільнага фотапогляду Мікалая Батвінніка? цікавыя: і выразныя вобразы, і статусныя тыпажы, і сяброўскія твары — звыклы працэс галення робіць усіх роўнымі. Літаральны сэнс кадра зліваецца з іншасказальным: фатаграфаванае дзеянне афарбавана і пачуццёвасцю інтымнага працэсу, і небяспечнасцю моманту. А адрэфлексаваная пазіцыя аўтара без любавання сведчыць, што гэтая серыя не «пра» працэс галення, а «пра» непазбежнае адраджэнне мужчынскага пачатку.


Праект «Бег па лязе брытвы» — для смелых і моцных духам мужчын, якія не здрэйфілі пусціць гледача ў свой прыватны свет, такіх як: Уладзімір Цэслер, Іван Айплатаў, Яўген Калмыкоў, Лёша Церахаў, Уладзімір Пугач, Аляксандр Памідораў, Аляксандр Некрашэвіч і іншыя.


Пра мастака:


Мікалай Батвіннік? нарадзіўся 20 мая 1971 года ў Мінску.
Закончыў Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.
Вучыўся рамяству ў знакамітага майстра Клавіха-Тлепятнёва (Масква). Выкладаў на курсах фотамастацтва ў мадэльнай школе С. Нагорнага.
З 1985 г. М. Батвіннік — сталы ўдзельнік фотавыставаў і міжнародных конкурсаў.
1986 г. — I месца ў рэспубліканскім конкурсе маладых фатографаў, г. Мінск
1998 г. — I месца на конкурсе лічбавай фатаграфіі часопіса «Фото & Видео», г. Масква
Персанальныя выставы былі ў Вашынгтоне, ЗША, 1998г., ў Лейпцыгу, ФРГ, 1999 г., ў Мінску, РБ, 2001г., ў Маскве, Расія, 2005 г., ў Баку, Азербайджан, 2009 г.
Мікалай Батвіннік удзельнічаў у стварэнні кліпаў вядомых беларускіх рок-гуртоў, такіх як «J:МОРС» і «У нескладовае».
Работы М. Батвінніка знаходзяцца ў прыватных калекцыях Балгарыі, Беларусі, Расіі, ФРГ, Японіі, ЗША.



отзывы и обсуждение на форуме


<<<назад


 
Файлов нет. [Показать файлы/форму]
Комментариев нет. [Показать комментарии/форму]